Беларускія клубы завяршылі выступленне ў Лізе канферэнцый / "Динамо-Минск"
13 жніўня 2026 года прайшлі гульні кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю — 0:0 — з партугальскай "Брагай" у матчы ў адказ трэцяга раунда і пакідае турнір. У першым матчы беларускі клуб прайграў з мінімальным лікам — 0:1.
"МЛ Віцебск" у асноўны час здолеў адыграць гол у матчы з "Борацам" — 1:0.
У дадатковы час дзеючы чэмпіён Беларусі прапусціў — 1:1.
Але ў самой канцоўцы здолеў забіць гол са штрафнога, які перавёў матч у серыю пенальці — 2:1.
У серыі пенальці "Борац" аказаўся мацнейшым, рэалізаваўшы ўсе свае ўдары. А "МЛ Віцебск" двойчы не забіў, брамнік абодва разы адбіў удары — 2:4.
Па выніках двух матчаў "букмекеры" таксама пакінулі Лігу канферэнцый.
У гэтым сезоне Беларусь паднялася на 44-е месца ў рэйтынгу УЕФА, што дазволіць краіне ў наступным сезоне выставіць чатыры клубы ў еўракубках.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут