Арына Сабаленка стала першай беларускай на вокладцы часопіса Time

13/08/2026 - 17:03

Арына Сабаленка / Time

Першая ракетка свету Арына Сабаленка трапіла на вокладку ўплывовага часопіса Time. Нумар выйдзе з друку 7 верасня.

Артыкул пра беларускую тэнісістку называецца "Як Арына Сабаленка стала самым яскравым гульцом у тэнісе". Яго ўжо цяпер можна прачытаць на сайце выдання.

Сабаленка стала першай беларускай, якая трапіла на вокладку Time.

Дарэчы, карэспандэнт выдання спытаўся, ці падтрымлівае яна Лукашэнку. На гэта першая ракетка свету адказала: "Я не хачу пра гэта размаўляць".

А ў адказ на пытанне пра вайну ва Украіне Сабаленка кажа, што не падтрымлівае яе і хоча міру: "Ніхто не падтрымлівае. Гэта так відавочна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі