Лукашэнка даручыў вылучыць "Беларусьфільму" 5,5 млн рублёў на пагашэнне даўгоў

17/04/2021 - 12:59
Беларусьфiльм / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка даручыў вылучыць "Беларусьфільму" 5,5 млн рублёў з бюджэту на пагашэнне даўгоў. Гэта вынікае з яго рашэння ад 16 красавіка, копію якога апублікаваў телеграм-канал пра беларускае кіно “Священный Белавуд”.

Кінакампанія павінна вярнуць сродкі з 2023 па 2027 год — па 1,1 мільёна ў год. За гэтым будзе прыглядаць Камітэт дзяржкантролю, а адказнымі прызначаныя Уладзімір Карачэўскі і цяперашні Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі