Лукашэнка: “Чарговыя выбары пройдуць абсалютна сумленна і прыстойна”

19/04/2020 - 13:35

Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня ў Вялікдзень храму ў вёсцы Малыя Ляды выказаўся і пра будучыя прэзідэнцкія выбары. Як цытуе кіраўніка Беларусі  БЕЛТА, ён “вырашыў адыйсці ад традыцыйных святочных слоў, бо шмат каго хвалюе сітуацыя ў краіне”. 

“Давайце казаць адкрыта: у сілу нашай Канстытуцыі ад прэзыдэнта ў краіне шмат што залежыць. І я вам шчыра гавару пра тую палітыку, якая будзе надалей праводзіцца пры цяперашняй уладзе. А хто мае рацыю, хто вінаваты, стане зразумела праз чатыры-пяць месяцаў, калі будзеце вызначацца, хто будзе вамі кіраваць, якая будзе ўлада. І ніхто над вамі ціснуць не будзе, вырашыце самі. Але я вам гарантую: чарговыя выбары пройдуць абсалютна сумленна і прыстойна”, — сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году. У лістападзе мінулага году Лукашэнка заявіў, што збіраецца зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі