Лукашэнка анансаваў з'яўленне беларускага мабільнага тэлефона

27/09/2024 - 09:05

Лукашэнка размаўляе па тэлефоне ў верталёце / president.gov.by

У Беларусі маюць намер стварыць айчынны мабільны тэлефон са сваім праграмным забеспячэннем. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў студэнтам падчас сустрэчы 27 верасня ў БДУІР.

Паводле яго, на многіх беларускіх прадпрыемствах апошнім часам была абноўленая матэрыяльная база. Гэта дазваляе выпускаць сучасную прадукцыю, у тым ліку аўтобусы і электробусы, легкавыя аўтамабілі, трактары і камбайны, "якія паводле якасці не горшыя за найлепшыя імпартныя ўзоры". Асобна адзначыў Лукашэнка дасягненні ў мікраэлектроніцы.

"Нават ноўтбук свой зрабілі", — заявіў ён. А затым дадаў, што "і айчынны мабільны тэлефон, пра які шмат-шмат цяпер кажуць, зробім".

Беларускі H-book ад "Гарызонт" прэзентавалі ў верасні 2022 года. Тады ж блогер Wylsacom звярнуў увагу, што беларускі кампутар "па жалезе" з'яўляецца поўным аналагам кітайскага лэптопа itel Spirit 2. "Усё тое ж самае паводле характарыстык. Гэта Intel Core i3, 256 [гігабайт] SSD, восем гігабайт аператывы", — звярнуў увагу блогер. Вонкавы выгляд у беларускага і кітайскага ноўтбукаў таксама аднолькавы.

Абодва ноўтбукі знутры / скрыншот "Зеркала"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі