Лукашэнка: Акадэмія кіравання мусіць стаць галоўнай ВНУ Беларусі

18/10/2019 - 10:28

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь мусіць стаць галоўнай ВНУ нашай краіны. Такую заяву падчас наведвання гэтай навучальнай установы зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Але для гэтага яна пройдзе "цяжкі шлях мадэрнізацыі і ўдасканалення працы", рэфармавання.

"Я хачу паспець пры сваім прэзідэнцкім жыцці пабудаваць новую Акадэмію, цытуе словы кіраўніка дзяржавы sb.by. — Не проста будынак пабудаваць — гэта не праблема, будынак мы можам узвесці за два гады. Я хачу пабудаваць Акадэмію, у якой у новых карпусах будуць выкладаць па новых методыках, новых падручніках і праграмах, са стажыроўкамі".

Лукашэнка хоча, каб у выніку з Акадэміі кіравання атрымалася "практыка-арыентаваная ВНУ", у якую імкнуліся атрымаць адукацыю і беларусы, і замежнікі. "В цяперашнія карпусы мы аддамо — БДУ, Медуніверсітэту", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што краіне патрэбны не толькі маладыя работнікі, а спецыялісты высокай кваліфікацыі.

БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі