Лукашэнка: 90-95% беларусаў не разумеюць, што такое лічбавізацыя

14/10/2019 - 09:34

14 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду, прысвечаную асобным пытанням развіцця ў Беларусі лічбавай сферы. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Саўміна, Адміністрацыі прэзідэнта, ВНУ, Парку высокіх тэхналогій і г. д. Лукашэнка даручыў падрыхтаваць нараду па праблемах лічбавай трансфармацыі нашай краіны. "Ва ўраду ёсць прапановы пра тое, як удасканаліць сістэму кіравання інфарматызацыяй і лічбавымі працэсамі",цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка заявіў, што 90-95% насельніцтва Беларусі далёкія ад разумення, што такое лічбавізацыя. "Мы проста запалохваем яго, не тлумачачы, што ж такое лічбавізацыя, што гэта за цуд такі, адкуль ён узяўся", — гаварыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, усё больш "прасунутых людзей бачаць сябе толькі мэнэджарамі лічбавых кампаній ці тых, што займаюцца лічбавымі і IT-тэхналогіямі". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што таксама трэба "зямлю араць, гайкі тачыць". І патрэба ў гэтым "застанецца яшчэ надоўга, калі не назаўжды".

Абмяркоўвалася і ініцыятыва стварэння асобнай навучальнай установы для падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў, яго мэтазгоднасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі