Літва лічыць неабходным узмацніць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

22/04/2022 - 13:24

Заходнія краіны павінны ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, бо яна як саюзнік удзельнічае ў вайне Расіі супраць Украіны і дазваляе войскам агрэсара выкарыстоўваць сваю тэрыторыю. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў на сустрэчы з кіраўніцай МЗС Германіі Анналенай Бербак, перадае delfi.lt.

Таксама літоўскі прэзідэнт выказаў прапановы па ўмацаванні ўсходняга флангу NATO:

— павялічыць батальён узмоцненай перадавой прысутнасці NATO не менш чым да брыгады;
— місію па патруляванні паветранай прасторы ператварыць у супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону;
— прынцып стрымлівання змяніць на перадавую абарону;
— умацаваць Сувалкскі калідор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі