Літоўскі міністр: у Літву бягуць тысячы беларусаў і расіян

18/03/2022 - 10:35

Пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Літву бягуць тысячы беларусаў і расіян, якія не ўхваляюць дзеянні сваіх уладаў і вымушана развітваюцца з радзімай. Пра гэта заявіла літоўскі міністр эканомікі і інавацый Аушрыне Арманайце. Паводле яе слоў, ўлады Літвы хочуць, каб гэтыя людзі маглі адчуваць сябе ў бяспецы. А літоўцам не варта турбавацца з-за гэтай міграцыі, кажа яна, паколькі ўсе замежнікі "правераныя адказнымі ведамствамі", паведамляе Delfi.

Міністр падкрэслівае, што "тысячы прафесіяналаў" ужо прыехалі ў Літву, тысячы яшчэ едуць з РФ і РБ. Не дзіўна, што ў беларускім Парку высокіх тэхналогій пачалі збіраць даныя пра колькасць супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў, якія з'ехалі з Беларусі. Папярэдняя вялікая хваля выезду айцішнікаў з нашай краіны была пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падаўлення масавых пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі