Літоўцы знайшлі кантрабанду, нягледзячы на вынаходлівасць беларуса (фота)

17/07/2019 - 19:52

Літоўцы знайшлі кантрабанду, нягледзячы на вынаходлівасць беларуса. Як інфармуе сайт pasienis.lt, памежнікі пабачылі амаль тысячу пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі ў схованках, зробленых у колавых арках аўтамабіля Volvo S60. Здарэнне адбылося 16 ліпеня ў памежным пункце ў Друскеніках. 34-гадоваму грамадзяніну Беларусі пагражае штраф — да 6 тысяч еўра. Таксама ў яго могуць канфіскаваць аўтамабіль 2002 года выпуску, які застаўся на стаянцы. Беларус атрымаў позву ў суд.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі