Літоўцы затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі

14/06/2022 - 14:59

Літоўскія мытнікі затрымалі калону легкавікоў з кантрабандай з Беларусі. У кожным з аўтамабіляў былі схованкі з цыгарэтамі.

Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, у калоне былі шэсць аўтамабіляў, якія прыехалі з нашай краіны. Кантрабандныя цыгарэты знайшлі ў бамперах, задніх і пярэдніх крылах, парогах, дынаміках, паліўным баку і газавым балоне.

На кіроўцаў усіх аўтамабіляў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Машыны і кантрабанду затрымалі. Літоўцы адзначаюць, што ўсе аўтамабілі старыя і каштуюць мала — кантрабандысты спецыяльна выбіраюць іх, каб панесці мінімальныя страты пры няўдачы.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца. Нядаўна нелегальны груз адкапалі ў двух вагонах з друзам. Фота з кантрабанднымі цыгарэтамі з РБ трапіла на сусветны конкурс.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі