Ліквідатары-чарнобыльцы з Беларусі сустрэнуцца з Папам Францішкам

22/03/2016 - 17:52

20 красавіка Папа Рымскі Францішак на аўдыенцыі ў Ватыкане прыме ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Як чакаецца, у сустрэчы прымуць удзел каля 50 ліквідатараў з Беларусі і Украіны.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён таксама адзначыў, што на аўдыенцыі разам з ліквідатарамі будуць і іерархі, у тым ліку і Кандрусевіч, паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Сустрэча пантыфіка з ліквідатарамі будзе прымеркаваная да 30-годдзя з дня аварыі на ЧАЭС.

Дарэчы, Папа Францішак нярэдка звяртаецца да праблемаў экалогіі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі