13 верасня працягнуўся 21-ы тур у Вышэйшай лізе / БАТЭ
Матчам у Смаргоні працягнулася праграма чарговага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мясцовая каманда згуляла ўнічыю з “Нафтанам” — 1:1.
У Слуцку БАТЭ разграміў мясцовы “цукровы” клуб з лікам 3:0. Прычым трэці гол барысаўчане забівалі ўжо ў браму, якую абараняў палявы гулец “Слуцка”: асноўны брамнік атрымаў траўму, а замен ужо не засталося. БАТЭ працягвае серыю з чатырох запар матчаў без параз.
У цэнтральным матчы тура ў Віцебску лідар чэмпіянату “МЛ Віцебск” пацярпеў першую паразу ў турніры, прайграўшы “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 0:1.
Расклад астатніх матчаў тура:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут