Ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе чэмпіянату атрымалі 12 футбольных клубаў

12/03/2018 - 14:51

12 футбольных клубаў атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Такое рашэнне было прынятае 12 сакавіка на пасяджэнні камітэта па клубным ліцэнзаванні, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Ліцэнзіі атрымалі наступныя клубы: БАТЭ (Барысаў), "Віцебск", "Гомель", "Дынама-Брэст", "Дынама-Мінск", "Іслач" (Мінскі раён), "Прамень" (Мінск), "Мінск", "Нёман" (Гродна), "Смалявічы", "Тарпеда-Мінск", "Шахцёр" (Салігорск).

Разгляд заявак магілёўскага "Дняпра", "Гарадзеі", "Слуцка" і "Тарпеда-БелАЗ" перанеслі на 14 сакавіка. Гэта звязана з тым, што з 12 па 14 сакавіка трэнеры гэтых клубаў будуць праходзіць атэстацыю для падаўжэння тэрміну дзеяння трэнерскіх ліцэнзій УЕФА.

Наклнт футбольнага клуба "Крумкачы" Беларуская федэрацыя футбола абяцае зрабіць асобную афіцыйную заяву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі