Лекар Руслан Бадамшын зноў асуджаны на 15 сутак арышту

26/03/2021 - 08:57

Лекар Руслан Бадамшын зноў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тг-канал @viasnanazirae, яго справу разглядала суддзя Першамайскага раёна Мінска Анастасія Кулік.

Са жніўня 2020 года неўролаг з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Руслан Бадамшын пяты раз апынуўся за кратамі. Ён правёў пад арыштам паўсотні дзён. Апошні раз лекара затрымалі раніцай 24 сакавіка ў пад'ездзе ўласнага дома па дарозе на працу. На яго склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за тое, што ён нібыта "размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся".

На відэа — гутарка Еўрарадыё з Бадамшыным пасля аднаго з яго папярэдніх затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі