Лаўрову распавялі пра дзяўчынку, якая паправіла Галкіна наконт назвы Беларусі

06/04/2018 - 15:54

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас выхаду да прэсы ў Мінску мусіў адказаць на пытанне наконт назвы Беларусі. 6 красавіка ён удзельнічаў у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД. Лаўроў ужо адказаў на пытанні і збіраўся сыходзіць, калі пачуўся голас беларускай журналісткі:

“Нядаўна ў папулярным расійскім шоу 11-гадовая беларуская дзяўчынка паправіла папулярнага вядучага Максіма Галкіна, які назваў нашу краіну “Белоруссия”. Вы самі гаворыце “Белоруссия” ці “Беларусь”?".

Лаўроў: “Ведаеце, ёсць нормы нацыянальнай мовы… Я думаю, тут не трэба шукаць нейкіх нацыяналістычных пачуццяў, прадузятасцяў. Ёсць нормы мовы. І тое, што, як неаднаразова падкрэсліваў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, мы гаворым на адной мове, я думаю, мы разумеем адзін аднаго, калі называем краіны так, як проста зручна ў дадзены канкрэтны момант. Я ведаю многіх беларускіх сяброў, якія гавораць “Белоруссия”, а многія расіяне гавораць “Беларусь”. Але яшчэ раз паўтару: ёсць нормы мовы і яны нікуды не знікаюць”.

“Але самі вы гаворыце Беларусь?”, — не адпускала Сяргея Лаўрова журналістка.

“То так, то так”, — адказаў расійскі міністр.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі