У войску плануецца стварыць "эскадрон смерці" на базе 120-й асобнай механізаванай брыгады. Пра гэта Павел Латушка заявіў у сваім звароце да беларускіх вайскоўцаў.
"Мы атрымалі інфармацыю, што гэты генерал Муравейка плануе стварэнне эскадрону смерці на базе 120-й асобнай механізаванай брыгады — для фізічнага знішчэння палітычных канкурэнтаў Лукашэнкі. А ўсю 120-ю брыгаду плануюць актыўна задзейнічаць вясной у задушэнні мірных пратэстаў у Мінску. Хочацца нагадаць: прымяненне Узброеных Сіл унутры краіны ва ўмовах адсутнасці афіцыйна абвешчанага вайсковага становішча — гэта ваеннае злачынства без тэрміну даўнасці", — кажа ў сваім звароце.
Ён адзначае, што сам быў дзяржаўным службоўцам і таму добра разумее псіхалогію вайскоўцаў ды выкананне загаду камандзіраў. "Але што перашкаджае вам проста дзейнічаць у прававым полі і заставацца чалавекам? Вы што, так і будзеце да канца жыцця сыходзіць ад зносін і хавацца пад балаклавамі?" — пытаецца ён.
Латушка заяўляе, што ўжо вядома: брастаўчаніна Генадзя Шутава забіў афіцэр асобага атрада 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння. Тым не менш крымінальную справу пачалі на сведку трагедыі — таварыша Шутава. "Мне цікава: следчыя, работнікі пракуратуры і суддзя наогул разумеюць, што яны робяць?" — рытарычна задае пытанне палітык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.