Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

16/02/2018 - 11:33

У пятніцу, 16 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжэнне, на гэты раз з 1,9717 да 1,9600 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,4632 да 2,4557 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4788 (у чацвер — 3,4831) беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,29%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі