Курсы долара і еўра ў Беларусі 19 верасня рэзка знізіліся

19/09/2018 - 12:21

Па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 19 верасня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША істотна паменшаў — з 2,1226 да 2,1028 рубля, курс еўра таксама абваліўся — з 2,4814 да 2,4584 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1371 беларускага (у аўторак — 3,1356).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,45%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі