У аўторак, 15 сакавіка, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара павысіўся на 59 рублёў і складае 20 675, курс еўра знізіўся на 6 — да 22 919 рублёў. Курс расійскага рубля цяпер знізіўся на 1,06 і складае 292,88 беларускага.
Агулам беларускі рубель вырас да кошыка валют на 0,07%.