Курс долара ў Беларусі 27 лістапада знізіўся

27/11/2017 - 12:10

У панядзелак, 27 лістапада, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пасля кароткага росту зноў знізіўся — з 1,9980 да 1,9953 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,3676 да 2,3803 рубля. За 100 расійскіх рублёў у панядзелак даюць 3,4521 беларускага (у пятніцу — 3,4169).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,18%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 24 лістапада курс долара ЗША вырас з 1,9968 да 1,9980 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 2,3635 да 2,3676 рубля. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі