Курс долара ў Беларусі 20 ліпеня вырас

20/07/2016 - 12:28

У сераду, 20 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 1,9776 да 1,9807 (19 807 старымі) беларускага рубля. Курс еўра знізіўся з 2,1879 да 2, 1770 (21 770 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў у аўторак каштавалі 3,1396, у сераду — 3,1231 (312,31 рублёў за 1 расійскі рубель старымі).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,31%.

У аўторак, як паведамляла Еўрарадыё, курс долара знізіўся з 1,9824 да 1,9776 (19 776 старымі) беларускага рубля, курс еўра таксама зменшыўся з 2,1904 да 2,1879 (21 879 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў у панядзелак каштавалі  3,1407 беларускага рубля, у аўторак — 3,1396 (313,96 рублёў за 1 расійскі рубель старымі).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі