Курс долара ў Беларусі 2 лютага працягнуў зніжацца

02/02/2018 - 12:08

2 лютага пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягнуў зніжэнне — з 1,9756 да 1,9744 беларускага рубля, а курс еўра пайшоў у рост — з 2,4507 да 2,4667 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5194 беларускага (у чацвер — 3,5114).

Беларускі рубель аслаб да кошыка валют на 0,22%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 лютага курс долара ЗША знізіўся — з 1,9803 да 1,9756 беларускага рубля, паменшаў і курс еўра — з 2,4618 да 2,4507 рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі