Курс долара на таргах у Беларусі знізіўся больш чым на 5 капеек

05/05/2023 - 11:30
У Беларусі абваліўся курс долара / pixabay.com

5 траўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы рэзка абваліліся курсы долара і юаня.

Курс долара панізіўся на 5,66 капейкі — да 2,8287 рубля. Гэта мінімальны курс за апошнія два месяцы.

Таксама пайшоў наніз і курс юаня — на 7,73 капейкі. Цяпер 10 юаняў афіцыйна роўныя 4,0884 рубля.

А вось расійскі рубель вырас на 2,745 капейкі. За 100 расійскіх сёння даюць 3,6901 беларускага рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі