Крышціяну Раналду прызналі лепшым футбалістам Еўропы

24/08/2017 - 19:35

Нападаючага мадрыдскага “Рэала” і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду прызналі лепшым футбалістам Еўропы сезону 2016/2017 гадоў паводле версіі УЕФА. Пра гэта было аб’яўлена ў чацвер у Манака падчас лёсавання групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. На ўзнагароду таксама прэтэндавалі нападаючы “Барселоны” Ліянэль Месі і брамнік “Ювентуса” Джанлуіджы Буфон.

Раналду 32 гады. За “Рэал” ён выступае з 2009 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі