Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына

18/04/2022 - 20:03

Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду паведаміў пра смерць нованароджанага сына. Ён і Джарджына Радрыгес восенню заявілі, што чакаюць двайнят. Дзяўчынка падчас родаў выжыла, а хлопчык — не.

"Гэта самы вялікі боль, які могуць адчуваць бацькі", — напісалі Раналду і Радрыгес.

Крышціяну Раналду 37 гадоў. З 2021-га ён выступае за "Манчэстар Юнайтэд". У 2017-м у яго і Джарджыны Радрыгес нарадзілася дачка. Акрамя яе ў Крышціяну ёсць яшчэ трое дзяцей. Цяпер іх пяцёра.

Instagram
Instagram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі