Крыніца: Суда над Чыжом не будзе

16/09/2016 - 11:52

Бізнэсмена Юрыя Чыжа, які ўчора выйшаў з СІЗА КДБ, вызваляць ад крымінальнай адказнасці, а суда над ім не будзе. Пра гэта БелаПАН паведаміла кампетэнтная крыніца на ўмовах ананімнасці. Паводле крыніцы, калі чалавек вызваляецца ў парадку патрабаванняў арт. 88-1 КК, то крымінальны пераслед супраць яго спыняецца — гэта значыць, што ён прызнаў сваю віну і кампенсаваў усю шкоду.

Праўда, для гэтага павінен быць спецыяльны прэзідэнцкі ўказ аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Перад гэтым камісія па памілаванні павінна прыняць адпаведнае рашэнне.  

Раней прэс-служба КДБ пацвердзіла, што Юрый Чыж быў вызвалены з СІЗА ў адпаведнасці з арт. 88-1 і выплаціў матэрыяльную шкоду.

Уладальнік групы кампаній “Трайпл” Юрый Чыж быў затрыманы 11 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва ўхіленні ад упаты падаткаў у асабліва буйным памеры.




 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі