Крымскі татарын падпаліў сябе, пратэстуючы супраць самавольства ўладаў (відэа)

03/08/2018 - 15:45

Ватан Карабаш — крымскі татарын, актывіст, які абліўся гаручай сумессю і падпаліў сябе ў цэнтры Сімферопаля. Перад актам самаспалення ён сказаў, што пратэстуе супраць самавольства ўладаў. Прысутным вакол людзям удалося патушыць падпаленую вопратку актывіста, паведамляе  "Крым. Реалии". Тым не менш пазней яго шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне 6-й гарадской бальніцы.

Растлумачым, што Карабаш пратэстуе супраць будаўніцтва раёна Крымская ружа пад Сімферопалем. Яго плануецца ўзводзіць на месцы, дзе стаяць дамы крымскіх татар. На думку ўладаў, будынкі стаяць незаконна.

2 жніўня сілавікі выціснулі пратэстоўцаў з будаўнічай пляцоўкі. Потым прыехалі рабочыя і пачалі ўсталёўваць плот. Затрыманняў актывістаў не было.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі