Крэдыты і рост заробкаў у Беларусі могуць справакаваць інфляцыю — ЕАБР

17/06/2024 - 07:02

У магазіне / sputnik.by

У Беларусі паскорылася інфляцыя: у маі гадавая інфляцыя склала 5,7 працэнта (да мая 2023 года) пасля 5,6 працэнта год да года ў красавіку. Мацней за ўсё ў параўнанні з мінулым траўнем выраслі кошты на паслугі — 6, 9%. Харчовыя тавары падаражэлі за год на 6,2%, нехарчовыя — на 4,1%.

У Еўразійскім банку развіцця зазначаюць, што "вызначальным фактарам дынамікі цэн застаецца дзяржаўнае рэгуляванне". Пры гэтым высокі рост заработных плат і крэдытаванне, якое пашыраецца, ствараюць рызыкі для ўзмацнення праінфляцыйнага ціску. Раней у банку адзначалі, што рост заробкаў у Беларусі застаецца на высокім узроўні, і гэта спрыяе спажывецкай актыўнасці насельніцтва. У прыватнасці, у сакавіку рэальная заработная плата вырасла на 12,8% у параўнанні з сакавіком 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі