Кожны дзясяты жыхар Беларусі апранаецца за мяжой

23/08/2017 - 18:34

Кожны дзясяты жыхар Беларусі (10%) апранаецца за мяжой. У Мінску лічба тых, хто спецыяльна ездзіць па пакупкі за мяжу ці робіць іх падчас адпачынку, камандзіровак, складае 15,6%. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Міжнародным агенцтвам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў. Было апытана каля тысячы жыхароў гарадоў нашай краіны.

Высветлілася, што на рынках набываюць адзенне для сябе 55,6% (у Мінску — 42,9%), у гандлёвых цэнтрах — 37% (41,8%), у буціках — 2,5% (5,5%), у крамах “сэканд-хэнд” — 9,4% (9,5%). У сталіцы, дзе канцэнтрацыя гандлёвых цэнтраў на 1000 чалавек насельніцтва дасягнула сярэднееўрапейскіх паказчыкаў, колькасць рынкаў паступова скарачаецца. Аўтары даследавання адзначаюць, што галоўнымі фактарамі выбару месца для пакупкі адзення з’яўляецца ўзровень коштаў і асартымент тавараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі