Кошты на нафту Brent апусціліся ніжэй за 34 долары

07/01/2016 - 08:30

Кошты на нафту на таргах 7 студзеня абваліліся ніжэй за 34 долара за барэль — каціроўкі зноў дасягнулі мінімальных значэнняў з 2004 года. Паводле ВВС, нафта маркі Brent на Інтэркантынентальнай біржы ў Нью-Ёрку таргавалася вакол адзнакі 33,37 долара за барэль. Падчас гандлёвай сесіі кошт апускаўся да 33,2 долара. Нафта амерыканскай маркі WTI каштавала 33,13 долара за барэль.

Усяго за суткі нафта Brent патаннела прыкладна на 8% на фоне абвалу на кітайскім фондавым рынку.

Пасля падзення каціровак на 5% кітайскім уладам давялося прыпыніць працу ключавых фінансавых рынкаў краіны на 15 хвілін. Пасля аднаўлення працы падзенне працягнулася і таргі на Шанхайскай і Шэньчжэньскай біржах прыпынілі ўжо да канца дня.

Сёння курс юаня апынуўся на самым нізкім значэнні за апошнія пяць гадоў — 6,5 юаня за долар. Услед за Кітаем адбыўся абвал на сусветных фінансавых пляцоўках.

Фота: Interfax.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі