Коршунаў: “На самым версе ёсць разуменне таго, што ўсё даволі дрэнна”

25/11/2021 - 14:30

Вынікі праўладных сацапытанняў ствараюць уражанне, што нібыта большасць грамадзян Беларусі падтрымлівае існуючы беларускі рэжым. Ці насамрэч гэта так альбо даследчыя структуры, як і дзяржСМІ, працуюць для напаўнення “інфармацыйнага пухіра” для “аднаго гледача”?

— Безумоўна, нейкія дадзеныя, якія прэтэндуюць на аб’ектыўнасць, на маю думку, рыхтуюцца кампетэнтнымі органамі “з трох літар”. Што да яго [да Лукашэнкі. — Еўрарадыё] даходзіць, што ў выніку кладзецца на “першы стол” — ніхто не ведае, — лічыць экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў. — Але з упэўненасцю на 95% я магу казаць, што аб’ектыўных сацыялагічных дадзеных зараз проста няма.

— Збольшага была вынішчана сацыялагічная структура. А тымі, хто рабіў, не ставіліся пытанні, якія маглі паказаць найбольш балючыя моманты, — кажа эксперт. — У мяне ёсць меркаванне, што на адным з этапаў, які праходзяць такога роду паперы, яны [сапраўдныя вынікі. — Еўрарадыё] вычышчаліся. Я б сказаў так: на самым версе ёсць разуменне таго, што ўсё даволі дрэнна. Але маштабаў таго, што дрэнна — прынамсі па грамадстве — і сацыялагічных дадзеных, я думаю, там няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі