Дзеці, фота ілюстрацыйнае / freepik.com
Каля 9% свайго часу беларускія мамы трацяць на дзяцей. Гаворка, вядома, не пра ўсіх дзяцей, а пра тых, каму яшчэ не споўнілася 10 гадоў. Гэта значыць, у сярэднім на догляд за дзіцем сыходзіць каля 2 гадзін і 16 хвілін у дзень, вынікае са статыстыкі "Белстата".
Пры гэтым палова гэтага часу — нагляд і фізічны догляд, а яшчэ столькі ж — на навучанне і выхаванне малога.
І нават пры такім рытме беларускія мамы паспяваюць працаваць. Амаль палова працоўных беларусак мае непаўналетніх дзяцей, а кожная трэцяя — дваіх!
У сярэднім беларускі ўпершыню становяцца мамамі ў 27,6 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут