Колькасць параненых пры ўдары па Харкаве вырасла да 35 чалавек

30/03/2025 - 12:31

Ратавальнік разграбае завалы пасля расійскага нападу / PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Колькасць параненых пры ўдары па Харкаве вырасла да 35 чалавек. Пра гэта паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

Сярод параненых пяцёра дзяцей. Трынадцаць пацярпелых шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Расійскія войскі запусцілі 7 беспілотнікаў  па жылых кварталах, ваеннаму шпіталю і інфраструктуры горада.

Як паведамляла Еўрарадыё раней, у выніку ўдару загінулі 67-гадовы мужчына і 70-гадовая жанчына.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі