У Лелікаве пад Кобрынам згарэла драўляная царква XVIII стагоддзя

11/03/2019 - 06:02

10 сакавіка ў 12:45 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у царкве ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна, інфармуе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што з-пад даху царквы ідзе дым, знутры яна гарыць. Дзверы будынка былі адчыненыя. Настаяцель распавёў, што пра пажар яму паведамілі мясцовыя жыхары. Трапіць у будынак не атрымалася — перашкодзіў шчыльны дым і высокая тэмпература.

Свята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава — драўляны будынак XVIII стагоддзя. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць.

Так храм выглядаў да пажару / hram.by

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 квадратныя метры, пашкоджаныя сцены і маёмасць. 

Пацярпелых пры здарэнні няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі