Кліп IOWA “Б’е біт” набраў болей за 100 мільёнаў праглядаў

13/01/2019 - 10:56

Кліп гурта IOWA на трэк “Б'е біт” набраў на YouTube болей за 100 мільёнаў. Відэа запампавалі 7 кастрычніка 2015 года — кліп задумваўся аўтарамі як троххвілінны мюзікл. Гэта першы музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які сабраў такую ​​колькасць праглядаў.

Бліжэй за ўсіх да лічбы ў 100 мільёнаў праглядаў пасля IOWA знаходзіцца Макс Корж з кліпам “Малы пасталеў”: у відэа 69 мільёнаў праглядаў.

IOWA — беларуска-расійскі індзі-поп гурт, створаны ў Магілёве ў 2008 годзе. У 2010 годзе ўдзельнікі калектыву пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе цяпер жывуць і працуюць.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі