Хвароба, якую выклікае кітайскі каранавірус, атрымала афіцыйную назву

11/02/2020 - 16:05

Хвароба, якую выклікае кітайскі каранавірус, атрымала афіцыйную назву — COVID-2019. CO — гэта каранавірус, VI — вірус, а D азначае захворванне. Пра гэта паведаміў гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адханом Гэбрэесус. Паводле яго слоў, афіцыйная назва мусіла быць лёгкай для вымаўлення і звязаная з захворваннем, але не з геаграфічнай назвай.

Ад кітайскага каранавіруса ўжо памерла больш за тысячу чалавек, хворых налічваецца каля 43 тысяч. Сусветная арганізацыя здароўя прызнала ўспышку каранавіруса надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі