Кіраўнікі Паўночнай і Паўднёвай Карэі сустрэліся ў Пхеньяне (фота)

18/09/2018 - 12:35

Кіраўнікі Паўночнай і Паўднёвай Карэі сустрэліся ў Пхеньяне. Афіцыйныя перамовы Кім Чэн Ына і Мун Чжэ Іна распачаліся ў аўторак, яны працягнуцца яшчэ два дні. Гэта першы міжкарэйскі саміт з 2007 года. Мяркуецца, што асноўнай тэмай размоваў з'яўляецца "перазапуск" перамоваў паміж Паўночнай Карэяй і ЗША ў справе ядзернага раззбраення КНДР.

Лідары краін праехалі па сталіцы КНДР на лімузіне. На вуліцах горада іх віталі дзясяткі тысяч мясцовых жыхароў. Месцам перамоваў стаў будынак ЦК Працоўнай партыі Паўночнай Карэі. Разам з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам прыехала дэлегацыя ў складзе 150 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі