Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі заклікае ЕС да новых санкцыяў супраць Расіі

05/09/2018 - 06:56

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант заявіў, што Еўрасаюз мусіць падтрымаць ЗША ў барацьбе з Расіяй. Ён заклікаў увесці новыя санкцыі супраць Расіі за спробу атручвання Сяргея і Юліі Скрыпаляў, перадае Бі-Бі-Сі.

Пра гэта ён заявіў у аўторак падчас выступу ў брытанскім парламенце. Хант нагадаў, што ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць Расіі ў лістападзе 2018 года. 

"Вельмі важна правесці выразную чырвоную лінію: ужыванне хімічнай зброі, у тым ліку нервова-паралітычных рэчываў, цалкам непрымальнае, і кошт падобных дзеянняў заўсёды будзе высокі. ЕС ужо дамовіўся аб рэжыме санкцый за ўжыванне хімічнай зброі, і мы будзем ціснуць на іх, каб гэты рэжым як мага хутчэй быў уведзены ў дзеянне", — дадаў кіраўнік брытанскай дыпламатыі. 

Да выхаду з Еўрасаюза Брытанія абавязаная прытрымлівацца агульнаеўрапейскай палітыкі санкцыяў. Пасля выхаду з Еўрасаюза (ён мусіць адбыцца напрыканцы сакавіка 2019 года) Лондан зможа ўводзіць уласныя санкцыі супраць Расіі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі