Усе краіны Еўрасаюза адзіныя ў пазіцыі наконт Беларусі. Пра гэта міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг запэўніў Святлану Ціханоўскую падчас іх размовы, перадае яе прэс-служба.
Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што Аўстрыя хоча змякчыць еўрапейскія санкцыі супраць беларускага рэжыму.
18 чэрвеня Ціханоўская стэлефанавалася з Шаленбергам і заклікала Аўстрыю захоўваць адзінства Еўрасаюза ў пастановах па Беларусі. На наступным тыдні ЕС плануе прыняць санкцыі супраць "кашалькоў" і галін нафтаперапрацоўкі, калійных угнаенняў і банкаўскага сектара.
"Міністр Шалленберг запэўніў мяне, што Аўстрыя падтрымлівае агульную палітыку ЕС па Беларусі. Мы абмеркавалі санкцыі і канферэнцыю высокага ўзроўню па вырашэнні крызісу ў Беларусі", — расказала Ціханоўская вынікі перамоваў.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут