Кіраўнік Брэста: прашу гараджан не турбавацца магчымым шумам блізкай кананады

02/06/2022 - 09:47

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук зноў папярэдзіў гараджан пра "магчымы шум блізкай кананады". Ён просіць іх не турбавацца, бо на палігоне "Брэсцкі" зноў праходзяць вучэнні. У іх удзельнічаюць байцы з 38-й дэсантна-штурмавой брыгады. "На працягу дня ў горадзе будуць чутныя стрэлы з гармат", — піша ён.

Рагачук у сакавіку ўжо супакойваў жыхароў Брэста, якія турбаваліся "шумам блізкай кананады" — амаль месяц ужо ішла вайна ва Украіне. Высветлілася, што тады на "Брэсцкім" былі вучэнні артылерыстаў. У красавіку гараджан напалохаў гул самалётаў.

Дэсантнікі праводзяць вучэнні і пад Віцебскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі