Кіеў захоўвае адносіны з Мінскам, каб з Беларусі не пайшло войска — Данілаў

27/02/2023 - 16:24
Кіеў патлумачыў, чаму не парывае сувязі з Мінскам / Depositphotos.com

Афіцыйны Кіеў не разрывае стасункі з Мінскам, каб не пракаваць афіцыйныя ўлады. Пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў у каментары Радыё "Свабода".

Раней Данілаў прызнаваў, што фактычна Расія акупавала Беларусь, але беларускі народ не хоча ваяваць супраць Украіны. Аднак украінскія ўлады захоўваюць дыпламатычную прысутнасць у Мінску.

"Чалавек, які зараз мае пэўныя паўнамоцтвы на тэрыторыі Беларусі, ён так лічыць, ён кантралюе ўсю сітуацыю. Вы хочаце, каб мы правакавалі сітуацыю адносна пэўных працэсаў на тэрыторыі Беларусі сёння? Я так не думаю.

Мы разумеем усё, што адбываецца. Безумоўна, усе тыя працэсы, якія адбываюцца там, у Беларусі, — гэта пэўны выклік для нас. І вы павінныя свядома разумець, што ў нас няма жадання, каб з тэрыторыі Беларусі аддавалі загады беларускім войскам уварвацца на нашую тэрыторыю. Мы робім усё магчымае, каб гэтага не адбылося", — заявіў Данілаў.

Ён паведаміў, што сітуацыя на беларуска-ўкраінская мяжы агучваецца на кожным пасяджэнні Стаўкі. Па звестках Украіны, цяпер блізу гэтай мяжы размяшчаюцца каля 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія трэніруюцца на беларускіх палігонах.

На пытанне, ці дапамагае дыпламатычная прысутнасць у Мінску знізіць рызыку эскалацыі, Данілаў адказаў так: "Працэсаў, якія адбываюцца, шмат. Скажам, у Расіі шмат дыпламатаў з іншых краінаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі