Віктар Хрэнін / mnsvu.org
Беларуская армія павінна развівацца і быць гатовай да магчымай вайны. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас прысягі навабранцаў у Барысаве.
"Мы павінны зрабіць усё, каб у патэнцыйнага праціўніка нават найменшага жадання не было напасці на Беларусь", — сказаў ён.
Паводле Хрэніна, для гэтага ёсць усё неабходнае, галоўнае — падрыхтаваныя і матываваныя людзі.
Міністр таксама паведаміў, што з пачатку года на ўзбраенне паступіла больш за 40 тысяч узораў тэхнікі і абсталявання, у тым ліку сродкі сувязі, беспілотныя комплексы, радыёэлектроннае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне. Пры гэтым галоўнай стратэгіяй ён назваў падрыхтоўку да вайны, "каб яе ніколі не было".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут