КДК — пра дзясяткі прыватных кампаній, якія "расхіствалі сітуацыю" ў Беларусі

22/05/2024 - 12:21

Старшыня Камітэта дзяржкантролю ў Нацыянальным сходзе, 22 траўня 2024-га / t.me/kgk_oficial/

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, выступаючы 22 траўня ў Нацыянальным сходзе, заявіў пра дзясяткі прыватных кампаній, якія "расхіствалі" сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго слоў, у гэтым прынялі актыўны ўдзел іх уласнікі, кіраўнікі і працаўнікі.

Па матэрыялах праверак, праведзеных КДК, распачатыя 42 крымінальныя справы (верагодна, гаворка выключна пра 2023 год). Іншыя падрабязнасці Герасімаў не агучыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі