У суботу ў Беларусі будзе да 29 градусаў цяпла

21/06/2024 - 20:02

У чэрвені ў Клецкім раёне / t.me/kleck_bel/

У суботу, 22 чэрвеня, раніцай і ў дзённыя гадзіны ападкі (кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы) чакаюцца пераважна на захадзе Беларусі. У начныя гадзіны без ападкаў.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (на Брэстчыне — да +17, у Мінску — ад +12 да +14), удзень — 21-27 цяпла (у сталіцы — ад +24 да +26, на поўдні краіны — да +29 градусаў).

У нядзелю ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. У дзённыя гадзіны чакаецца ад +17 на поўначы да +28 на Гомельшчыне.

У панядзелак ападкаў стане менш, але пахаладае — удзень будзе максімум 23 градусы цяпла.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі