Вольга Лойка / Еўрарадыё
Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ўнёс у спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" медыяпраект Plan B. Пра гэта паведамляюць у праваабарончым цэнтры "Вясна".
Паводле сілавікоў, да праекта маюць дачыненне Вольга Лойка, Андрэй Махоўскі і Дмітрый Смірноў.
Plan B быў заснавана летам 2023 года. Яго стваральніцай і галоўнай рэдактаркай з’яўляецца журналістка, аналітык і былая кіраўніца рэдакцыі Tut.by Вольга Лойка. Медыя пазіцыянуе сябе як беларускае аўтарскае выданне пра палітыку, эканоміку і сэнс жыцця беларусаў па абодва бакі мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут