Казека пра сітуацыю з Кушніром: Паліцэйскія не пусцілі нас да суддзяў

22/02/2018 - 12:20

Трэнер беларускай зборнай на фрыстайле Мікалай Казека пракаментаваў сітуацыю з Антонам Кушніром.

Мікалай Казека: "Калі б не гэтыя паліцэйскія, якія заступілі нам шлях у судзейскі домік, то мы б уварваліся туды і, можа быць, нешта маглі б зрабіць. Рэзананс ад такой хуткай нашай рэакцыі быў, суддзі пераглядалі адзнакі, асабліва старшы суддзя матываваў іх гэта рабіць. Але яны настойвалі на сваім".

Нагадаем, што Кушнір не здолеў прайсці ў фінал спаборніцтваў на Алімпіядзе-2018: яму паставілі нізкія ацэнкі. Учора ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" Антон Кушнір распавёў, што Мікалай Казека спрабаваў апратэставаць выстаўленыя нізкія адзнакі. "Трэба было падаць пратэст на працягу 15 хвілінаў, але нам гэтага не далі зрабіць", — распавёў спартовец.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі