Офіс, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларускім кампаніям хочуць даць права не адпускаць сваіх каштоўных супрацоўнікаў да канкурэнтаў. Такая ініцыятыва была агучаная з боку бізнесу на сакавіцкім пасяджэнні Рады развіцця прадпрымальніцтва, піша ibMedia.
Як аргумент згадвалася тое, што прадпрыемствы выдаткоўваюць вялікія грошы на навучанне і пошук персаналу. Нехта адчыняе навучальныя цэнтры і аплачваюць студэнтам мэтавае навучанне, іншыя ацэньваюць стрэс будучых супрацоўнікаў на спецыяльных апаратах. Пры гэтым каштоўнасць падрыхтаванага спецыяліста павялічваецца ў некалькі разоў, але расце і рызыка, што добрага прафесіянала проста перавабяць.
Таму наймальнікі прапануюць перагледзець прававыя механізмы. Адна з прапановаў — забарона на пераход да прамых канкурэнтаў пасля звальнення з папярэдняга месца працы.
Дарэчы, такая забарона сёння ў парадку эксперыменту ўжо дзейнічае для рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Але зацікаўленыя ў ёй і прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут