Карціну Казіміра Малевіча "Пейзаж" прадалі за 10 мільёнаў долараў

21/06/2018 - 08:52

Карціну Казіміра Малевіча "Пейзаж" прадалі на лонданскім аукцыёне за 7,88 млн фунтаў стэрлінгаў (больш за 10 мільёнаў долараў). На таргі Christie's яна трапіла з прыватнай калекцыі. "Пейзаж" датуецца 1911 годам. Карціна адносіцца да так званай "чырвонай серыі", якая адрозніваецца энергічнымі мазкамі і выразнымі колерамі. Адзначаецца, што яна была напісаная пад уплывам французскага мастака Поля Сезана.

Казімір Малевіч (1879 — 1935) — знакаміты мастак-авангардыст, які па адной з версіяў мае беларускае паходжанне. Самы вядомы яго твор — "Чорны квадрат" (1915).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі