Караткевіч: Калі б я была агентам КДБ, мой муж першы б мяне прыбіў!

23/09/2015 - 15:52

Адзіны час, калі сям’я Таццяны Караткевіч збіраецца ў поўным складзе, — позні вечар. Дамаўляемся сустрэцца а 8-й вечара 17 верасня, пасля яе першага “кандыдацкага” выступу па тэлебачанні. Выступ Караткевіч ідзе ў запісе, і ў офісе “Гавары праўду” ладзіцца яго сумесны прагляд: з даверанымі асобамі і асабліва даверанымі актывістамі.

Ля тэлевізара — каля 30 чалавек. Сярод вядомых асоб — начштаба Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў, эканаміст Сяргей Чалы, Сяргей Вазняк, Яраслаў Берніковіч, Ігар Лялькоў. Дзмітрыеў чамусьці сядзіць за тэлевізарам і глядзіць не на экран, а на рэакцыю “публікі”. Сама Таццяна, схаваўшыся за спінамі аднадумцаў, стаіць ля дзвярэй “кіназала”.

 

 

Таццяна адказвае на чарговае тэлефанаванне, і мы сакрэтнічаем з яе маці: “Я не разумею тых бацькоў, якія не хочуць жыць з дзецьмі… Не ўяўляю, як бы жыла адна. Спадзяюся, што і я ім не перашкаджаю...”

Праводзіць мяне ізноў выходзяць усе прысутныя ў кватэры: Таццяна, яе маці, сын і котка. Ветліва, але неабдумана запрашаюць заходзіць яшчэ: “Ці сюды, ці ў Дразды — без розніцы, будзем радыя”.

Фота і відэа: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі